Малады мужчына ў беларускай вышыванцы сядзіць за сталом у вясковай хаце, а чорна-белы кот Барсік паклаў лапу яму на плячо. Побач — старадаўні прас, хлеб, газавая лямпа і букет палявых кветак.

Ці выжыў бы ты ў беларускай вёсцы 100 гадоў таму? Тэст для дзяцей цывілізацыі

31.10.2026 21:36

Без Wi-Fi, вады ў кране і электрычнасці. Ці справішся ты з жыццём у беларускай вёсцы 100 гадоў таму? Правер сябе!
Читайте BGmedia в:

Уяві: ты прачынаешся раніцай, па звычцы цягнешся па смартфон — а яго няма. Як і разеткі каля ложка. Кававаркі таксама няма. За акном крычыць певень, у хаце пахне дровамі. Віншуем, ты трапіў у беларускую вёску. На календары — 1926 год! І цяпер табе трэба не проста пражыць тут дзень, але і не стаць галоўнай забавай для мясцовых жыхароў.

Звыклыя правілы больш не працуюць. Хочаш піць? Бяры вядро і ідзі да калодзежа. Прагаладаўся? Каша ў печы, толькі паспрабуй дастаць яе, не апёкшыся. А гаспадыня ўжо падрыхтавала для цябе новыя заданні: зрабіць масла, разгладзіць ручнік і спячы хлеб. І ніякіх ШІ, інструкцый на YouTube ці званкоў сябру! Адзіны твой памочнік — чорна-белы кот Барсік. Праўда, ён пакуль больш схільны назіраць за тваімі пакутамі, чым дапамагаць.

Чытаць таксама: Не дранікам адзіным. Ці добра ты ведаеш беларускую кухню? Тэст для гурманаў

Мы падрыхтавалі сем выпрабаванняў з жыцця беларускай вёскі сто гадоў таму. Паспрабуй справіцца з імі і даведайся, кім бы ты стаў у 1926 годзе: бездапаможным дзіцем цывілізацыі, перспектыўным вясковым стажорам ці сапраўднай легендай, якую паважае нават Барсік.

Ну што, гатовы памяняць смартфон на маслабойку? Тады пачынаем!

 

0%

Шэсць раніцы. Ты прачынаешся ў вясковай хаце. Яшчэ цёмна. Электрычнасці няма. Чым асветліш пакой?

Малады мужчына прачынаецца ў беларускай вясковай хаце і разгублена азіраецца. Побач на ложку пазяхае чорна-белы кот Барсік, а за акном яшчэ толькі світае.
Правильно! Неправильно!

Смартфон не патрэбны. Ты ўжо ўключыў святло па-вясковаму! Лучына — тонкая драўляная трэска, якую запальвалі і замацоўвалі ў спецыяльным трымальніку — лучніку. Так асвятлялі хату яшчэ да шырокага распаўсюджвання газавых лямпаў і электрычнасці.

Гаспадар пасылае цябе па ваду. Каля калодзежа стаіць дзіўная драўляная канструкцыя з доўгай жэрдкай. Што рабіць?

Малады мужчына з пустым вядром разгублена пытаецца ў чорна-белага ката Барсіка, як набраць вады са старога калодзежа з журавом.
Правильно! Неправильно!

Віншуем! Вада здабытая, суседзі не смяюцца. Калодзежны журавель — гэта доўгая жэрдка на апоры з процівагай. З яе дапамогай можна было апускаць і падымаць вядро з вадой без вялікіх намаганняў. Ніякіх электрычных помпаў — затое працуе без Wi-Fi, падзарадкі і абнаўленняў!

Ты вяртаешся з вадой. У печы стаіць цяжкі гарачы чыгунок з кашай. Як яго бяспечна дастаць?

Малады мужчына разглядае гарачы чыгунок з кашай у беларускай печы, а чорна-белы кот Барсік смяецца, прыкрыўшы пысу лапкай.
Правильно! Неправильно!

Каша выратавана! І рукі, што асабліва прыемна, таксама. Ухват — спецыяльная металічная прылада на доўгай драўлянай ручцы, якая дазваляла захопліваць цяжкія чыгункі і перамяшчаць іх у гарачай печы. Без яго прыгатаванне ежы магло ператварыцца ў сапраўдны экстрэмальны спорт.

Пасля сняданку гаспадыня дае табе смятану і драўляную пасудзіну з доўгай ручкай. Кажа: «Збівай!» Што ад цябе хочуць?

Малады мужчына ў беларускай вышыванцы разглядае драўляную маслабойку, а побач сядзіць чорна-белы кот Барсік у ашыйніку з імем.
Правильно! Неправильно!

Вось так выглядаў фітнес да вынаходніцтва трэнажораў! Маслабойка — драўляная прылада, у якой збівалі вяршкі або смятану, пакуль тлушч не збіраўся ў камячкі масла. Працэс патрабаваў часу, цярпення і нядрэннай фізічнай падрыхтоўкі.

Табе даручылі прывесці ў парадак ільняны ручнік. Праса няма, затое ёсць качалка і драўляная дошка з рэбрамі. Што будзеш рабіць?

Малады кучаравы мужчына ў беларускай вышыванцы задуменна разглядае рубель і качалку, а побач за сталом сядзіць чорна-белы кот Барсік.
Правильно! Неправильно!

Віншуем! Прасаванне без электрычнасці асвоена! Рубель — драўляная дошка з папярочнымі рэбрамі, якой разгладжвалі бялізну. Тканіну намотвалі на качалку і з націскам пракатвалі па ёй рубелем. Заадно можна было добра падкачаць рукі!

Пад вечар табе даверылі самае адказнае — паставіць хлеб у печ. На чым адправіш бохан у гарачую печ?

Правильно! Неправильно!

Віншуем! Хлеб у печы, а ты без апёкаў і траўм! Хлебная лапата — доўгая драўляная прылада з шырокай плоскай часткай. На яе клалі падрыхтаваны бохан і асцярожна адпраўлялі ў гарачую печ. Галоўнае — не пераблытаць хлебную лапату са звычайнай!

Гаспадары клічуць вячэраць і прапануюць табе пачэснае месца на покуці. Дзе сядзеш?

Гаспадыня ставіць на стл сапраўжныя беларускія стравы
Правильно! Неправильно!

Ці выжыў бы ты ў беларускай вёсцы сто гадоў таму?
Ты — дзіця цывілізацыі. Без разеткі табе не выжыць!

Ты — дзіця цывілізацыі. Без разеткі табе не выжыць! Ты трапіў у беларускую вёску сто гадоў таму — і хутка зразумеў, што без электрычнасці, вадаправода і інтэрнэту жыццё ператвараецца ў суцэльны квэст. Ваду трэба здабываць, кашу — ратаваць з гарачай печы, а каб атрымаць масла, давядзецца добра папрацаваць рукамі. І дзе тут кнопка, каб усё зрабілася само? Але гаспадары цябе не пакінуць у бядзе. Навучаць, накормяць і, магчыма, нават давераць якую-небудзь нескладаную справу. Праўда, пад пільным наглядам Барсіка. Ён тут, здаецца, разбіраецца ва ўсім лепш за цябе!

Вось ты і ў беларускай вёсцы сто гадоў таму! І, здаецца, жыццё без сучасных выгод паступова становіцца больш зразумелым. Не ўсё атрымліваецца з першага разу.

Ваду трэба здабываць, кашу — ратаваць з гарачай печы, а каб атрымаць масла, давядзецца добра папрацаваць рукамі. І дзе тут кнопка, каб усё зрабілася само?

Але гаспадары цябе не пакінуць у бядзе. Навучаць, накормяць і, магчыма, нават давераць якую-небудзь нескладаную справу. Праўда, пад пільным наглядам Барсіка. Ён тут, здаецца, разбіраецца ва ўсім пакуль лепш за цябе!

Вясковая стажыроўка ідзе паспяхова. Цябе ўжо можна пакідаць без нагляду! Амаль.

Малады мужчына ў беларускай вышыванцы на беларускай вясковай хаты.

Вось ты і ў беларускай вёсцы сто гадоў таму! І, здаецца, жыццё без сучасных выгод паступова становіцца больш зразумелым. Не ўсё атрымліваецца з першага разу, але цяжкасцямі цябе не напалохаць!

Ваду з калодзежа здабудзеш, з гарачым чыгунком неяк разбярэшся, а вось маслабойка ці рубель яшчэ могуць падкінуць сюрпрызаў. Галоўнае — ты не здаешся, нават калі нічога не разумееш!

Гаспадары ўжо бачаць у табе патэнцыял і гатовыя даверыць нескладаную працу. А Барсік хоць і працягвае назіраць за кожным тваім рухам, але ўжо амаль прызнаў цябе сваім.

Ты — легенда беларускай вёскі. Нават Барсік цябе паважае!

Малады кучаравы мужчына ў беларускай вышыванцы абдымае чорна-белага ката Барсіка за святочным сталом. Вакол іх усміхаюцца гаспадары беларускай вясковай хаты.

Ты і ў беларускай вёсцы сто гадоў таму — і спраўляешся з усімі выпрабаваннямі так, нібы ўсё жыццё тут жывеш! Ні адсутнасць электрычнасці, ні гарачая печ, ні загадкавыя прылады цябе не бянтэжаць.

Ваду здабудзеш, кашу прыгатуеш, масла саб'еш, хлеб спячэш. З такімі здольнасцямі табе не страшны нават канец цывілізацыі! Здаецца, яшчэ крыху — і суседзі пачнуць прыходзіць да цябе па парады.

Гаспадары ўжо лічаць цябе членам сям'і і запрашаюць на самае пачэснае месца за сталом. А галоўнае — табе дасталася найвышэйшая ўзнагарода: любоў і павага Барсіка! Ён цяпер нават дазваляе сябе абдымаць.

 

Яшчэ па тэме:

Беларускі код»: ад саламянага павука да Vogue — як спадчына выходзіць у свет

«Замоўлянні пад біт»: як беларускі фальклор выйшаў з музея і стаў часткай сучаснай культуры

 

 

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: